РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru
Зброя дыпламатаў

Дыктант «Зброя дыпламатаў»

Зброя дыпламатаў усіх рангаў — слова. Ім, мудрым і тактоўным, далікатным і вострым, ваююць яны ў сваёй паўсядзённай працы. Існуе спецыяльны дыпламатычны пратакол узаемаадносін і этыкету. Галоўны яго прынцып — паважлівасць да ўсяго, што сімвалізуе і прадстаўляе дзяржаву: яе суверэнітэт, культуру, традыцыі. Пра этыкет дыпламатаў напісана багата кніг. У іх […]

Дыпламатыя

Дыктант «Дыпламатыя»

«Ну ты і дыпламат!» — так можна сказаць пра чалавека, які тактоўна правёў нейкую справу, нешта даказаў, схіліў субяседніка на свой бок. Народным дыпламатам можа быць кожны з нас. Для гэтага, як кажуць, трэба мець прыродныя якасці: востры розум, тонкі інтэлект, глыбокую інтуіцыю. А сапраўдных дыпламатаў рыхтуюць на спецыяльных факультэтах […]

Начны бой

Дыктант «Начны бой»

Па зямлі плыў добры ціхі вечар, калі нарэшце была з’едзена салдацкая каша. Мінула яшчэ гадзіна — і адразу ж апусцеў сасняк, што рос каля школы. Артылерысты пастроіліся на дарозе і рушылі, ціха перагаворваючыся, услед за сваёй адзінай гарматай. Уначы пачаўся на Бесядзі бой. Каля могілак грамыхалі, калоцячы зямлю, гарматы. Пад […]

Арэлі

Дыктант «Арэлі»

У старым парку па чыста падмеценых дарожках прагульваліся людзі. Высока ўзляталі арэлі, паволі пакручвалася вялізнае кола з падвешанымі калыскамі. Гэтыя двое з пасівелымі скронямі звычайна прыходзілі сюды вечарам, калі спадала спякота. На мосціку прыпыняліся, разглядаючы лебедзяў, што плавалі ўнізе. У гэтую хвіліну ў іх памяці ўзнікаў парк у чужой краіне […]

Вяршыня патрыятызму

Дыктант «Вяршыня патрыятызму»

Саша Мамкін у вайну быў партызанскім лётчыкам. Партызаны выратавалі ад немінучай смерці выхаванцаў Полацкага дзетдома, з якіх фашысты збіраліся выкачаць кроў для сваіх ваякаў. Дзяцей трэба было тэрмінова перавезці праз лінію фронту на зямлю, не захопленую ворагам. Саша Мамкін рабіў начныя рэйсы. Рызыкаваў жыццём, але думаў толькі, як выратаваць дзяцей. […]

Аер

Дыктант «Аер»

Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны. Горкае, трагічнае, халоднае, галоднае. А ўсё роўна прыгадваецца з цеплынёй, бо дзяцінства для кожнага чалавека адзінае і непаўторнае. Даводзілася есці ўсё ядомае. Белыя карэньчыкі аеру, напрыклад. Гэта цяпер вядома, што яны яшчэ і лекавыя. А тады толькі б голад наталіць. Калі ж зацвітала дзікая […]

Хлеб-соль

Дыктант «Хлеб-соль»

Была халодная позняя восень. Вецер студзіў рукі, але Ганне Мацвееўне нельга было схаваць іх у кішэні: яна трымала хлеб-соль. Жанчына ўспамінала, як трыццаць гадоў назад тут сустракалі салдат, што выбілі ворага з гарадка. Маленькая Аня, хвалюючыся, несла на ручніку цёмны хлеб. Калі дзяўчынка датупала да танка, усё, чаму яе вучылі […]

След на зямлі

Дыктант «След на зямлі»

Пад словамі «след на зямлі» мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што чалавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім нашчадкам цудоўны свет, […]

Споведзь дарог

Дыктант «Споведзь дарог»

Дарогі роднай зямлі… Куды б ні беглі яны, куды б ні клікалі, я дакладна ведаю: бягуць у памяць. Вочы сівой жанчыны поўныя слёз. Яе пальцы нервова дрыжаць, праціраючы запацелае вагоннае шкло. За акном экспрэса мільгаюць гонкія сосны Асвейскага бору. Яны бягуць насустрач, спяшаюцца размінуцца з вачыма. — Сын мой недзе […]

Карэнне

Дыктант «Карэнне»

«Карэнне маё тут», — сказала бабуля, адмовіўшыся ехаць жыць у горад. Віталь задумаўся над бабулінымі словамі. Што яна мела на ўвазе? Сапраўды, калі перанясеш старое дрэва на іншае месца, то пашкодзіцца карэнне, загіне. А ў чалавека карэнне іншае, духоўнае. Гэта, напэўна, магілы бацькоў і дзядоў, да якіх бабуля ходзіць, як […]