РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Tag: экзамен

Ноччу на Нарачы

Дыктант «Ноччу на Нарачы»

Гарэў касцёр. Доўгія языкі агню ласкава абхоплівалі пачарнелае вядро, у якім варылася юшка. Калі полымя разразала цемру ночы, можна было добра разгледзець старога рыбака. Ён ляжаў, абапёршыся на локаць, у расшпіленай вышытай кашулі, падпяразаны саматканым поясам з кутасамі. Загарэлы, як бронза, твар старога каля вачэй і на лбе ўкрыты глыбокімі […]

На полі

Дыктант «На полі»

Бульбяное поле густа цвіло белымі і сінімі кветкамі, якія пілі сонца і шчодра дзяліліся сваім сокам з усёй жыўнасцю, што кішэла на іх. Ад бульбы ішоў цёплы пах зямлі. Бабуля, сагнуўшыся, ішла па баразне, ірвала траву і складвала ў фартух. Паўзучая бярозка, учэпіста абкруціўшы бульбоўнік, цяжка паддавалася яе рукам і […]

Яблынька-дзічка

Дыктант «Яблынька-дзічка»

Яблынька была старая, на пакручаным камлі былі відаць глыбокія трэшчыны. Аднак дрэва жыло, шурпатая кара ахоўвала яго, як панцыр. Зайцы не маглі паласавацца галінкамі, хіба зімой, калі вецер намяце гурбы снегу. Быў месяц май, і яблыня цвіла. Яна гудзела, быццам жывая. Здавалася, кожную кветку цалавала пчолка ці кузюрка. Я абышоў […]

Летам у бары

Дыктант «Летам у бары»

Якое раздолле ў зялёным бары летам! Вунь на высокіх кучаравых хвоях і елках смела разгульваюць шустрыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у сваё дупло. Усё лета заняты работай. Голад не цётка, ды і малых гадаваць трэба. А там, па густым зарасніку, як вецер, прамчаўся спуджаны некім […]

Адвячоркам

Дыктант «Адвячоркам»

Дзень ішоў на спад. Сонца астыла, выразна акрэсліваліся яго чырванаватыя краі, і рака дыхала ўжо надвячоркавай прахалодай. Высока-высока лёталі ластаўкі. Гэта прыкмета на заўтрашні пагодлівы дзень. 3 лугу да сяла павольна цягнуўся статак кароў. На лузе каля возера застылі два буслы. Ад гэтага ціхага наваколля зрабілася спакойна і нават неяк […]

Залатыя дзянькі бабінага лета

Дыктант «Залатыя дзянькі бабінага лета»

Другі тыдзень запар ідзе дождж. Цярушыць і цярушыць, быццам праз сіта. А часам падзьме халодны вецер. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі — і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам. Зусім нечакана дождж перастаў ісці, выбліснула сонейка, і ўсё навокал ажыло і павесялела. Дні стаяць ціхія, сонечныя, поўныя мяккай […]

У парку лістапад

Дыктант «У парку лістапад»

Ветру не было амаль цэлы дзень. Ён, мусіць, недзе заблудзіўся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзе-небудзь у старой пушчы. Пад вечар стала яшчэ цішэй. Шэры халодны туман павіс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць […]

Векавыя асілкі

Дыктант «Векавыя асілкі»

Векавыя дубы стаяць паважныя і спакойныя ў сваёй велічы. Яны не тое што не падпарадкоўваюцца агульным законам восені, яны проста, адчуваючы сваю сілу і моц, скараюцца ёй у апошнюю чаргу. Рэдкія лісты зрываліся з галін-асілкаў і павольна ляцелі ўніз. Яны роўна накрывалі жоўта-зялёныя жалуды, якія імкліва падалі з вышыні. Стары […]

Чэрвеньская навальніца

Дыктант «Чэрвеньская навальніца»

За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосенках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася […]

Жураўліная песня

Дыктант «Жураўліная песня»

У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чалавека вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сонца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а раніцай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы […]